Міністэрства аховы здароўя паведамляе аб вяртанні перапрафіляваных бальніц у звычайны рэжым

Клінікі Беларусі, перапрафіляваныя пад COVID-19, вяртаюцца да аказання планавай дапамогі. Пра гэта заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Аляксей Шчарбінскі.

01.11.2021 / 21:28

Паводле слоў спецыяліста, планы зваротнага перапрафілявання медустаноў з «чырвонай» зоны былі сфармаваныя яшчэ ў пачатку пандэміі COVID-19. На сёння гэтыя планы пачалі рэалізоўвацца.

— Гэтыя змены адбываюцца з улікам бягучай эпідэміялагічнай сітуацыі. Мы аналізуем колькасць новых выпадкаў штодня, штотыднёвую статыстыку, і на падставе гэтага прымаецца рашэнне, — сказаў Шчарбінскі.

Ён таксама адзначыў, што ў краіне назіраецца зніжэнне колькасці новых выпадкаў заражэння. Памяншаецца і колькасць тых, хто мае патрэбу ў шпіталізацыі. Шчарбінскі ўдакладніў, што ў цэлым у Беларусі за апошнія 7-9 дзён колькасць шпіталізаваных пацыентаў знізілася на 2-10%.

Nashaniva.com