У грамадскім транспарце забаранілі слова «маскі»? Цяпер дыктар кажа мудрагелістае «сродкі абароны органаў дыхання»
Чытачы «Нашай Нівы» даслалі ў рэдакцыю запісы антыкавідных абвестак у мінскім грамадскім транспарце. Так, цяпер дыктар кажа: «З мэтай прафілактыкі вострых рэспіраторных інфекцый рэкамендуем выкарыстоўваць сродкі абароны органаў дыхання». Раней дыктар казаў слова «маскі».
01.11.2021 / 15:32
Мы пазванілі ў «Мінсктранс» даведацца, як увогуле трэба разумець фразу «сродкі абароны органаў дыхання» — можа, гэта пра процівагазы?
«Так, абвестка змянілася, але пад гэтай фразай трэба разумець менавіта «маскі», — адзначылі ў «Мінсктрансе».
А чаму нельга тады так проста і сказаць, у «Мінсктрансе» не ведаюць. Пры гэтым на гарачай лініі некалькі разоў падкрэслілі, што «гэта толькі рэкамендацыя».