Фігуранта «карагоднай справы» пасля вызвалення дэпартавалі ў Расію: ён пражыў у Беларусі 22 гады з 24

Грамадзянін Расіі Даніла Чамаданаў — фігурант берасцейскай «справы карагодаў», заведзенай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт). Яму прысудзілі 1 год пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

23.10.2021 / 20:14

23 кастрычніка Даніла выйшаў на волю і адразу быў дэпартаваны ў Расію — яму нельга ўязджаць у Беларусь на працягу 2 гадоў. Як адзначаюць праваабаронцы, 24-гадовы хлопец 22 гады пражыў у Беларусі.

Nashaniva.com