Мінздароўя: За суткі 2082 выпадкі каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 2082 выпадкі каранавіруса, а выпісаныя 2034 чалавекі. Учора паведамлялася пра 2096 выпадкаў.

22.10.2021 / 15:50

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 582 111 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 554 449.

За ўвесь час памерлі 4482 чалавекі (16 за суткі).

За мінулыя суткі выканана 42 506 тэстаў.

Nashaniva.com