Мабільныя аператары цяпер могуць замарожваць і блакаваць «падазроных абанентаў»

А інфармацыю пра іх перадаваць у Камітэт дзяржкантролю, зазначае Еўрарадыё.

22.10.2021 / 11:52

Што лічыцца падазроным?

Вось некалькі прыкладаў:

— вяртанне абаненту нявыкарыстанага астатку грашовых сродкаў;

— празмерная заклапочанасць удзельніка фінансавай аперацыі пытаннямі прыватнасці;

— неабгрунтаваная паспешнасць у правядзенні фінансавай аперацыі, на якой настойвае яе ўдзельнік.

Кліентам будуць прысвойваюцца розныя ступені рызыкі. Найвышэйшая будзе ў замежных службовых асоб, прадстаўнікоў міжнародных арганізацый і ў чыноўнікаў, унесеных у пералік дзяржаўных пасад. А таксама ў людзей, якія «маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».