У Беларусі распрацавалі снайперскую вінтоўку ФОТА

Канструктары аднаго з прадпрыемстваў сістэмы Дзяржкамваенпрама распрацавалі мадэль снайперскай вінтоўкі SCR-1200 пад патрон 7.62х54R у трох мадыфікацыях: SCR-1200M, SCR-1200P, SCR-1200W, якая з'яўляецца глыбокай мадэрнізацыяй снайперскай вінтоўкі Драгунова (СВД).

22.10.2021 / 11:22

Змены, унесеныя ў канструкцыю зброі, дазваляюць значна хутчэй прыступіць да бою і прыцэльна стрэліць. Пры гэтым цэнтроўка зброі і яе хуткастрэльнасць абсалютна не змяніліся. Невялікае змяненне закранула толькі вагу. Вінтоўка стала крыху цяжэйшая за СВД, паведамляе Дзяржваенпрам.

У цяперашні час снайперская вінтоўка SCR-1200 паспяхова прайшла серыю выпрабаванняў у спецпадраздзяленнях беларускіх сілавых структур, дэманстравалася Аляксандру Лукашэнку падчас яго наведвання навукова-вытворчага кластара «Вусце» летам 2021 года.