Аўтобус з беларусамі трапіў у ДТЗ пад Кіевам. Шасцёра чалавек у бальніцы

Аварыя адбылася ў чацвер на 51-м кіламетры трасы Кіеў — Знаменка. Мікрааўтобус сутыкнуўся з грузавіком. Паводле звестак мясцовай паліцыі, у аўтобусе знаходзіліся 17 чалавек — усе беларускія грамадзяне.

22.10.2021 / 08:29

Фота ўкраінскай паліцыі

Шасцёра чалавек дастаўленыя ў Абухоўскую бальніцу, паведамляе Мінздароўя.

Пасля першаснага агляду дактары паведамілі беларускім калегам, што пацярпелыя атрымалі траўмы сярэдняй і лёгкай ступені. Іх жыццю нічога не пагражае.

Спецыялісты Міністэрства аховы здароўя Беларусі знаходзяцца ў пастаянным кантакце з украінскімі спецыялістамі, паведамляе ведамства.