«Белавія» спыняе пералёты ва Уфу «з камерцыйных прычын» 

Авіякампанія «Белавія» адмяняе выкананне прамых рэйсаў ва Уфу з 18 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе нацыянальнага авіяперавозчыка.

13.10.2021 / 17:37

Палёты ў гэты расійскі горад прыпыняюцца на зімовы перыяд (да 31 сакавіка) па камерцыйных прычынах, тлумачаць у кампаніі. 

Рэйсы з Мінска ва Уфу раз на тыдзень пачалі ажыццяўляцца сёлета ў канцы мая. 

Nashaniva.com