Еўра апусціўся ніжэй за 2,90 рубля

Еўрапейская валюта працягвае зніжэнне.

06.10.2021 / 10:39

На таргах у Мінску 6 кастрычніка еўра патаннеў на паўтары капейкі (-1,04) да 2,8895 беларускага.

Гэта чарговы гадавы мінімум. У пачатку года еўра каштаваў 3,1680 (мінус 28 капеек).

Даляр знізіўся на 0,61 капейкі да 2,4981.

Расійскі рубель таксама сёння апусціўся: на 0,63 капейкі да 3,4450 беларускага за 100 адзінак.

Nashaniva.com