Абвясцілі нобелеўскіх лаўрэатаў па фізіцы

Прэмія прысуджана вучоным Сюкура Манабе, Клаусу Хасельману і Джорджыа Парызі.

05.10.2021 / 12:55

Нобелеўская прэмія па фізіцы 2021 года была прысуджана «за наватарскі ўклад у наша разуменне складаных сістэм», паведамляе сайт Нобелеўскага камітэта.

Адна палова прэміі была прысуджана Сюкура Манабе і Клаўсу Хасельману «за фізічнае мадэляванне клімату Зямлі, колькасную ацэнку зменлівасці і надзейнае прагназаванне глабальнага пацяплення», а другая палова Джорджыа Парызі «за адкрыццё ўзаемадзеяння бязладдзя і ваганняў у фізічных сістэмах ад атамных да планетарных маштабаў».

У сераду будзе названы лаўрэат па хіміі, у чацвер — па літаратуры, а ў пятніцу абвешчаны пераможца Нобелеўскай прэміі міру. 

Чытайце таксама: Ціханоўская выйшла ў лідары рэйтынгаў кандыдатаў на Нобелеўскую прэмію

Абвясцілі лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па медыцыне 

Nashaniva.com