Стаў вядомы лёс ката Андрэя Зельцэра. ФОТА

Пасля публікацыі відэа перастрэлкі паміж айцішнікам Зельцэрам і кадэбэшнікамі, многія пыталіся пра лёс ката: што стала з жывёлай, якая жыла ў кватэры?

05.10.2021 / 11:51

Высветлілася, што кот збег ці то падчас перастрэлкі, ці то пасля яе. Але яго знайшлі.

Аказался, кот дзень прасядзеў у падвале дома. Там яго адшукала суседка і забрала да сябе.

«Я ведала, што ён там будзе, там яго і шукала», — кажа жанчына.

Цяпер ката перадалі сваякам Зельцэра.

Nashaniva.com