Без ападкаў, але з парывістым ветрам: надвор'е на 5-7 кастрычніка

На аўторак па заходняй частцы краіны абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі: парывісты паўднёва-ўсходні вецер будзе дасягаць 15-20 м/с.

04.10.2021 / 13:19

Уначы +3..+ 9°С, днём яна складзе ад +11°С па паўночным усходзе да +18°С па Брэстчыне. У Мінску +13..+15°.

На сераду таксама абяцаюць моцны парывісты вецер. Днём +12..+17°, у Мінску да +15°.

У чацвер таксама ветрана і +10..+16°С.

Nashaniva.com