Польшча адказала ЕСПЧ: Не можам трапіць да мігрантаў, бо яны знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі

Еўрапейскі суд па правах чалавека абавязаў польскі бок дапамагчы 32 мігрантам, якія некалькі тыдняў знаходзяцца ў раёне памежнай вёскі Уснаж-Гурны, і забараніў іх выціскаць у Беларусь.

30.09.2021 / 13:55

У адказе Польшчы адзначаецца, што мігранты знаходзяцца на тэрыторыі РБ, таму польскія спецыялісты могуць трапіць да нелегалаў толькі праз памежныя пункты пропуску. Выслаць іх з Польшчы таксама немагчыма, бо мігранты там не знаходзяцца.

Польскі бок падкрэслівае, што шкадуе пра дзеянні беларускіх уладаў, накіраваныя на штучнае выкарыстанне мігрантаў для міграцыйнага ціску на краіны Еўрасаюза.

Nashaniva.com