Затрымалі «злодзея ў законе» па мянушцы Паштэт

У канцы жніўня чацвёра прыхільнікаў крымінальнага аўтарытэта ў Барысаве збілі 40-гадовага мужчыну. Жорсткі напад быў здзейснены каля ўваходу ў гіпермаркет, на вачах наведвальнікаў і работнікаў гандлёвага аб'екта.

30.09.2021 / 12:03

Як паведамляе прэс-служба МУС, пацярпелы з'яўляецца прыхільнікам крымінальнага клана «злодзея ў законе» па мянушцы Кушнер. Выхадка была следствам даўняга супрацьстаяння кіраўнікоў па перадзеле сфер уплыву і ўмацаванні становішча ў крымінальным асяроддзі.

У выніку Паштэта (Паўла Алексяевіча) затрымалі за арганізацыю злоснага хуліганства.

Цяпер правяраецца дачыненне ўдзельнікаў да іншых злачынстваў, у тым ліку звязаных з незаконным абаротам агнястрэльнай зброі.

Nashaniva.com