У Кобрыне 13-гадовы матацыкліст з 15-гадовым пасажырам урэзаліся ў таксі

ДТЗ адбылося ў нядзелю ўвечары.

28.09.2021 / 13:33

Як паведамляе ДАІ, матацыкліст 2007 года нараджэння не саступіў дарогу легкавіку і ў выніку сутыкнуўся з ім. Пацярпеў сам 13-гадовы кіроўца, а таксама 15-гадовы пасажыр. 

Матацыкл малым даў старэйшы брат пасажыра.

Nashaniva.com