Сяргей Ганчароў сышоў з Міжнароднай федэрацыі хакея 

Сяргей Ганчароў, які выстаўляў сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF), заявіў, што сыходзіць з хакея, перадае «РІА Навіны». 

26.09.2021 / 20:13

Пасля паразы на прэзідэнцкіх выбарах Ганчароў адмовіўся вылучаць сваю кандыдатуру ў Раду IIHF і на пасаду віцэ-прэзідэнта.

«Сыходжу па асабістых прычынах. Сыходжу і з IIHF, і з хакея. Жыццё занадта кароткае, хочацца пажыць. Думаю, буду адпачываць найбліжэйшыя паўгода-год», — сказаў Ганчароў журналістам.

Ганчароў уваходзіў у Раду IIHF з 2016 года, ён таксама з'яўляецца намеснікам старшыні Федэрацыі хакея Беларусі.

Nashaniva.com