Міністэрства аховы здароўя: За суткі амаль 2000 новых хворых на каранавірус

За суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваныя 1974 пацыенты з COVID-19, выпісаныя 1629 пацыентаў.

26.09.2021 / 16:29

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 530 203 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 513 295 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны, па афіцыйных звестках, памерлі 4092 (+11) пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

За мінулыя суткі выканана 32 739 тэстаў.

Nashaniva.com