Палякі затрымалі шасцярых праваднікоў, якія дапамагалі мігрантам перасякаць мяжу

За апошнія суткі ў Польшчу праз мяжу з Беларуссю спрабавалі трапіць 259 мігрантаў, паведамляе пагранслужба Польшчы.

26.09.2021 / 11:00

Польскія памежнікі паведамляюць, што былі затрыманыя 18 чалавек, якія спрабавалі незаконна перасекчы мяжу: 17 іракцаў і адзін грамадзянін Конга. Астатнія спробы былі папярэджаныя. Акрамя таго, за аказанне дапамогі мігрантам былі арыштаваныя шасцёра замежнікаў: трое з Ірака і па адным з Індыі, Сірыі і Расіі.

Улады Польшчы на фоне міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю ўнеслі папраўкі ў заканадаўства аб іншаземцах і даванні ім абароны. Цяпер мігрантаў, затрыманых у гэтай краіне за незаконнае перасячэнне знешняй мяжы Еўрасаюза, будуць выдвараць і накладваць часовую забарону на ўезд у краіны Шэнгенскай зоны.

Nashaniva.com