Сіноптыкі абвясцілі штармавое папярэджанне на сёння

Захоўваецца аранжавы ўзровень небяспекі, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы. Таксама чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

24.09.2021 / 09:45

Рэкамендацыі МНС пры моцным ветры:

— Прыбярыце гаспадарчыя рэчы з двара і балконаў.

— Машыну пастаўце ў гараж, пры адсутнасці гаража машыну варта паркаваць удалечыні ад дрэў, а таксама слаба ўмацаваных канструкцый.

— Абыходзьце хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам.

— Пазбягайце дрэў і разнастайных збудаванняў павышанай рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадач, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб'ектаў).

Nashaniva.com