І ў панядзелак дажджы пройдуць па ўсёй краіне. І ўсяго +5 «цяпла»

20 верасня будзе халодна і пахмурна, а на ўсходзе краіны наогул прагназуюць моцныя дажджы.

19.09.2021 / 10:46

Уначы ад +3 да +9, днём — ад +5 да +11 градусаў.

У Мінску, паводле meteoinfo.by, усяго +3..+5. Такое ж надвор'е будзе і аўторак. Толькі пад канец наступнага тыдня некаторыя сайты даюць пацяпленне і +15.

Nashaniva.com