Рэдактара Яндэкс.Музыкі аштрафавалі на 2900 рублёў за непадпарадкаванне міліцыянту

15 верасня затрымалі рэдактара Яндэкс.Музыкі Мікалая Янкойця за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі на тэрыторыі Партызанскага РУУСа».

17.09.2021 / 13:03

У яго дома адбыўся ператрус, але супрацоўнікі, па словах Мікалая, «нічога не знайшлі», паведамляюць праваабаронцы.

Сёння над Мікалаем прайшоў суд у судзе Партызанскага раёна. На суд мужчыну прывезлі асабіста. Справу разглядаў суддзя Міхаіл Макарэвіч.

Суддзя прызнаў Янкойця вінаватым па арт. 24.3 КаАП і пакараў яго штрафам у памеры 2900 рублёў (100 базавых).

Nashaniva.com