Генпракуратура пракаментавала адсутнасць Хатыні на карце спаленых вёсак: Расследаванне не скончанае, наперадзе вялікі аб’ём працы

На сайце Генпракуратуры з’явіўся каментар наконт недакладнасці звестак у апублікаванай карце спаленых вёсак, якую складалі па даных расследавання справы аб генацыдзе беларускага народу.

16.09.2021 / 11:58

Ведамства падкрэслівае, што ў першую чаргу на карту ўносяцца раней не вядомыя населеныя пункты. Таксама адзначаецца, што папярэдняе расследаванне па справе яшчэ не скончана, па меры збору новай інфармацыі карта будзе карэктавацца.

Нагадаем, што раней карыстальнікі інтэрнэту адзначылі, што на карце Генпракуратуры няма Хатыні і Дальвы, самых вядомых спаленых беларускіх вёсак. Замест іх на карце — пустое месца.

Nashaniva.com