Былога пракурорскага работніка затрымалі за абразу прадстаўнікоў улады

42-гадовы мінчук на сваёй старонцы ў сацсетцы ад лета мінулага года пакінуў дзясяткі допісаў з абразамі Лукашэнкі, чыноўнікаў і супрацоўнікаў міліцыі.

15.09.2021 / 13:29

Заведзена крымінальная справа за абразы прадстаўнікоў улады і Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе прэс-служба МУС.

Паведамляецца, што раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Nashaniva.com