Ператрус у рэдактаркі БелаПАН Ірыны Леўшынай скончыўся. Яе вязуць у рэдакцыю

Яе вязуць у рэдакцыю, каб правесці ператрус там, пасля яна паедзе ва УСК па Мінскy.

18.08.2021 / 11:36

Сайт БелАПАН і naviny.media цяпер недаступныя.

Сёння раніцай прыйшлі з ператрусам да журналісткі БелаПАН Ірыны Турчыной, рэдактара Аляксандра Зайцава, бухгалтара Кацярыны Боевай.

Турчыну адпусцілі пасля допыту. У яе забралі тэлефон.

Па словах Зайцава, ператрус праводзіўся прыкладна на працягу гадзіны ў рамках справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342).

Забралі мабільны тэлефон, цвёрды дыск камп'ютара, стары планшэт, а таксама рэдакцыйнае пасведчанне і некалькі візітовак. Справу вядзе Следчы камітэт.

Аляксандр Зайцаў падпісаў абавязацельства аб яўцы. Яго працэсуальны статус яму не растлумачылі.

Тым часам сайты БелаПАН і naviny.media не грузяцца.

Nashaniva.com