Рубель сёння ўмацаваўся да ўсіх трох валют, у еўра — гадавы мінімум

Еўра патаннеў адразу на 1,65 капейкі (-0,56%) да 2,9345 беларускага. 

13.08.2021 / 13:02

У еўрапейскай валюты гэта чарговы гадавы мінімум. 1 студзеня еўра каштаваў 3,1680, а максімум быў на таргах 29 студзеня — 3,1798.

Даляр знізіўся на 0,93 капейкі да 2,5025.

Расійскі рубель апусціўся на 0,92 капейкі да 3,4058 беларускага да 100 адзінак.

Nashaniva.com