Мінздароўя: За суткі 966 выпадкаў каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за суткі зафіксавалі 966 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 1062 чалавекі.

11.08.2021 / 13:35

З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 456 247 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 450 248 пацыентаў.

За ўвесь час памерлі 3562 чалавекі, паведамляе Мінздароўя.

За мінулыя суткі выканалі 20 129 тэстаў.

Адзначаецца, што 1,464 млн чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць кавіду, з іх больш за 1,130 млн чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.