Плюс 441 новы выпадак COVID-19 у Беларусі за суткі. Звесткі Мінздароўя на 28 чэрвеня

28.06.2021 / 14:00

Паводле звестак на 28 чэрвеня, у Беларусі з пачатку пандэміі налічваецца 415 780 пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі, за апошнія суткі адпаведны дыягназ пастаўлены яшчэ 441 пацыенту, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Справіліся з хваробай ужо 408 503 чалавекі, за апошнія суткі да колькасці выпісаных дадаліся 196. За ўвесь час распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3122 пацыенты з выяўленым кавідам.

Nashaniva.com