У рэестр небяспечнай прадукцыі ў Беларусі трапіў папулярны пральны парашок

У рэестр небяспечнай прадукцыі Дзяржстандарта Беларусі трапіў пральны парашок Persil, які вырабляецца ў Расіі.

02.06.2021 / 18:46

Фота з сайта Дзяржстандарта

«Вытворца гэтага мыйнага сродку ў маркіроўцы наўмысна ўказаў прызначэнне прадукцыі «для мыцця вырабаў у пральных машынах-аўтаматах», але пры гэтым яно не можа прымяняцца як сродак для мыцця з нармаваным пенаўтварэннем для пральных машын з франтальнай загрузкай (пенаўтваральная здольнасць склала (206±7) мм пры норме, не большай за 180 мм). Перавышэнне паказчыка «пенаўтваральная здольнасць» уводзіць у зман спажыўца прадукцыі наконт яе прызначэння, якасці і бяспекі і не выключае рызыкі бяспечнага прымянення мыйнага сродку ў пральных машынах з франтальнай загрузкай», — гаворыцца ў паведамленні.