Ярмошына: Да правядзення канстытуцыйнага рэферэндуму выбарчае заканадаўства мяняцца не будзе

Аб гэтым паведаміла журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Яна бярэ ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Процідзеянне знешнім выклікам і пагрозам: парламенцкае вымярэнне Саюзнай дзяржавы», піша БелТА.

21.05.2021 / 13:36

Фота Сяргея Гудзіліна

«Давайце не будзем ідэалізаваць любы закон. Усё-ткі ён разлічаны на правапаслухмянае выкананне. Вядома, выбарчае заканадаўства Рэспублікі Беларусь падлягае мадэрнізацыі, яно састарэла. Выбарчы кодэкс прымаўся ў 2000 годзе, а мы ўжо жывём у 2021-м. Гэта сведчыць аб тым, наколькі ён быў распрацаваны ўдала, наколькі ён з'яўляецца якасным, калі дзейнічае ўжо больш за 20 гадоў, — сказала Лідзія Ярмошына. —

Тым не менш ёсць даручэнне кіраўніка дзяржавы аб тым, што сінхронна пасля змены Канстытуцыі будзе мяняцца выбарчае заканадаўства. Таму, вядома, да правядзення канстытуцыйнага рэферэндуму выбарчае заканадаўства мяняцца не будзе».