Вярхоўны суд прысудзіў вайскоўцу Дзянісу Ураду 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Капітан Дзяніс Урад, які быў дзяжурным па спецсувязі Генштаба, перадаў руху за свабодныя выбары інфармацыю пра планы сілавікоў на Дзень Волі, чым «нанёс шкоду дзяржаўнай бяспецы».

14.05.2021 / 12:04

Суд слухаў справу Урада ў закрытым рэжыме. Прысуд уступіў у сілу з моманту абвяшчэння і не можа быць апратэставаны.

Праваабаронцы прызналі Урада палітвязнем.

Чытайце таксама: Арыштаваны афіцэр Генштаба, які раскрыў планы сілавікоў на Дзень Волі

Ці прызнаюць палітвязнем арыштаванага афіцэра Генштаба Дзяніса Урада? Адказвае праваабаронца

Nashaniva.com