Бельгійскі фермер перанёс мяжу з Францыяй, каб даць праехаць трактару

У Бельгіі ўласнік сельскагаспадарчага ўчастка перасунуў адзін з камянёў, якія дэмаркавалі дзяржаўную мяжу з Францыяй. Па адной з версій, камень перашкаджаў праехаць трактару, піша ВВС.

05.05.2021 / 14:38

Памежны камень ссунуўся на 2,3 метра ў глыбіню французскай тэрыторыі. Патрывожаную мяжу заўважыў аматар гісторыі, які прагульваўся ў лесе.

Le village de Bousignies-sur-Roc est plus petit depuis qu'un agriculteur belge a déplacé la borne frontière https://t.co/7Ut58dK7tm pic.twitter.com/0UyO5LIbVL

— Eric Turpin (@ericturpin) May 3, 2021

У абедзвюх краінах да гэтага паставіліся з усмешкай.

«Ён павялічыў тэрыторыю Бельгіі і паменшыў Францыю. Гэта добрая ідэя», — аджартаваўся мэр памежнай бельгійскай камуны Эрлекін, Давід Лаво, дадаўшы, што раней такія інцыдэнты станавіліся прычынай сварак нават паміж памешчыкамі, не кажучы ўжо пра дзяржавы.

Камень быў усталяваны ў 1819-м, калі мяжу ўпершыню дэмаркавалі.

«Думаю, у нас атрымаецца пазбегнуць новай вайны за тэрыторыю», — кажа мэр суседняй французскай вёскі.

Бельгійскі бок папросіць фермера перасунуць камень назад.

Nashaniva.com