Сілавікі затрымалі траіх чалавек, якія «абразілі» мёртвага міліцыянта

Пад некралогам міліцыянту трое пакінулі «абразлівыя каментары». Распачалі справу, паведамляе МУС.

30.04.2021 / 16:42

Памерлы міліцыянт Аляксандр Петрусевіч

Матэрыял аб смерці супрацоўніка магілёўскага УУС выйшаў у ведамасным друку, а пасля быў растыражаваны ў інтэрнэце. Карыстальнікі пакінулі пад публікацыяй «абразлівыя словы».

Аператыўнікі абласнога ўпраўлення ГУУБ выявілі трох аўтараў: 37-гадовага мінчука, 63-гадовую жанчыну са Смаргоні і 49-гадовага жыхара Віцебска.

Следчыя прызналі каментатараў падазраванымі па крымінальнай справе за «публічную абразу прадстаўніка ўлады».

Nashaniva.com