Microsoft упершыню з 2007 года зменіць шрыфт па змоўчанні ў Office

На працягу 15 гадоў у Microsoft Office па змоўчанні стаяў шрыфт Calibri.

29.04.2021 / 23:12

We need to talk. What should our next default font be? pic.twitter.com/fV9thfdAr4

— Microsoft (@Microsoft) April 28, 2021

На змену Calibri кампанія прапаноўвае 5 новых арыгінальных шрыфтоў: Tenorite, Bierstadt, Skeena, Seaford и Grandview. Карыстальнікі могуць прагаласаваць за ўпадабаны шрыфт у твітары кампаніі.

Шрыфт, які збярэ большасць галасоў, будзе стаяць па змоўчанні ў праграмах Microsoft Office у 2022 годзе.

Шрыфт Tenorite кампанія параўноўвае з Times New Roman, які з’яўляецца папярэднікам Calibri.

Пры стварэнні шрыфту Bierstadt аўтары натхняліся швейцарскай тыпаграфікай сярэдзіны ХХ стагоддзя.

А Grandview мае элементы класічных нямецкіх дарожных і чыгуначных указальнікаў.

Усе шрыфты дададуць у тэкставы рэдактар, але па змоўчанні будзе адзін з іх.

Nashaniva.com