Найлепшыя жарты «Советской Белоруссіі» — падборка

Ад 28 красавіка на сувязь не выходзіць адмін тэлеграм-канала «Советская Белоруссія». Цягам апошніх сутак у канале з’явілася некалькі допісаў, але выкананыя яны былі зусім не ў фірменнай стылістыцы «СБ». Каментатары таксама гэта хутка заўважылі. Ад ночы аўдыторыя канала зменшылася амаль на 8000 чалавек пасля паведамленняў аб захопе канала.

29.04.2021 / 20:14

Канал «Советская Белоруссия» праз сатыру рэфлексаваў на бягучыя падзеі, імітуючы дзяржаўную прапаганду. Хто менавіта з’яўляецца аўтарам(і) канала, невядома.

У інтэрв'ю адмін казаў, што ён працуе рабочым і яму каля 30 гадоў. Прыводзім некалькі дасціпных жартаў ад «СБ».

Nashaniva.com