Кавідная катастрофа: залішняя смяротнасць у Расіі за 9 месяцаў склала 360 тысяч чалавек

11.04.2021 / 10:45

Залішняя смяротнасць у Расіі падчас пандэміі каранавіруса, па падліках New York Times, у красавіку-снежні 2020 года аказалася на 28% вышэйшай за звычайную.

Паводле выдання, за ўказаны перыяд у Расіі залішняя смяротнасць склала 362 тысячы 302 чалавекі. Пры гэтым, паводле афіцыйных звестак, з красавіка да снежня 2020 года ў Расіі ад каранавіруса памерлі 57 тысяч 2 чалавекі.

Паказчыкі залішняй смяротнасці ставяць пад сумнеў заявы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб тым, што Расія лепш за многія іншыя краіны свету спраўляецца з пандэміяй і яе наступствамі.

Nashaniva.com