ЗША і Брытанія абвінавацілі Расію ў правакацыях на мяжы з Украінай

11.04.2021 / 08:18

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Дамінік Рааб падчас тэлефоннай размовы выказалі сваю падтрымку Украіне ў сувязі з расійскімі правакацыямі.

«Дзяржсакратар і міністр замежных спраў пацвердзілі сваю падтрымку Украіне перад пагрозай расійскіх правакацый. Яны падкрэслілі неабходнасць таго, каб Масква неадкладна паклала канец нарошчванню вайсковай моцы і рыторыцы падбухторшчыка», — гаворыцца паведамленні.

Раней Блінкен таксама абмеркаваў абстаноўку на мяжы Украіны і Расіі з міністрамі замежных спраў Францыі Жан-Івам Ле Дрыанам і Германіі Хайка Маасам.

Nashaniva.com