Facebook заблакаваў старонку Мадура за фэйкавыя заявы пра кавід

Facebook заблакаваў акаўнт венесуэльскага прэзідэнта пасля таго, як ён заявіў, што чабор можа вылечыць кавід.

29.03.2021 / 20:55

Фота Depositphotos.com

У студзені Нікалас Мадура, не маючы таму доказаў, апублікаваў у Facebook допіс, што прэпарат на аснове чабару дапамагае вылечыць каранавірус.

Кампанія заявіла, што Нікалас Мадура неаднаразова парушаў палітыку сацсеткі дэзынфармацыяй пра каранавірус. Цяпер прэзідэнт Венесуэлы не зможа рабіць публікацыі на сваёй старонцы на працягу 30 дзён, паведамляе BBC.

Міністэрства камунікацый Венесуэлы асудзіла дзеянні сацсеткі, бо такім чынам Facebook імкнецца «навязаць іншым краінам сваю палітыку і законы».

Nashaniva.com