Мінздароўя: За суткі 918 выпадкаў каранавіруса

Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале паведамляе, што за суткі зарэгістраваныя 918 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 654 чалавекі.

29.03.2021 / 13:34

Учора было 1050 выпадкаў, у суботу — 1213.

З пачатку пандэміі былі зарэгістраваныя 319 599 чалавек са станоўчым тэстам на кавід, выздаравелі 310 189 пацыентаў.

За ўвесь час памерлі 2227 чалавек (восем за суткі).

За мінулыя суткі выканана 10 782 тэсты (за ўвесь час — 5 341 101 тэст).