Лукашэнка і Пуцін паразмаўлялі яшчэ і па тэлефоне

«У развіццё перамоў, якія прайшлі напярэдадні, сёння адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна», паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу.

23.02.2021 / 15:34

«Галоўныя тэмы, якія абмеркавалі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін:

функцыянаванне падатковай сістэмы; пытанні кааперацыі ў ВПК, узмацненне сумесных абаронных сістэм; праца СМІ ў сучасных умовах (інфармацыйнае супрацьборства), выраўноўванне ўмоў жыцця людзей і суб'ектаў гаспадарання ў Саюзнай дзяржаве — вось галоўная мэта ўсёй вялікай працы», — гаворыцца ў паведамленні.