Беларусь вярнулася ў «чырвоны спіс» Украіны па кавідзе. Што гэта значыць

Міністэрства аховы здароўя Украіны абнавіла спіс краін «чырвонай» і «зялёнай» зон.

20.02.2021 / 20:07

Фота Надзеі Бужан

У «чырвонай» зоне апынуліся Беларусь, Аўстрыя, Грузія, Ізраіль, Ірландыя, Іарданія, Казахстан, Кіпр, Венгрыя і Францыя.

Што гэта значыць?

Кожны, хто прыбывае ва Украіну з «чырвонай зоны», абавязаны ці прабыць 14 дзён у ізаляцыі, ці на працягу сутак здаць ПЛР-тэст, ці прыехаць ужо з гатовымі вынікамі тэсту, зробленага не пазней чым за 48 гадзін да моманту перасячэння мяжы.

У той жа час сітуацыя з кавідам у свеце паляпшаецца. Статыстыка новых выпадкаў захворвання і смяротнасці кажа пра тое, што пік другой хвалі пандэміі пройдзены.

Nashaniva.com