Арыштаваны салігорскі шахцёр Юрый Корзун абвясціў галадоўку
Пра гэта @nashaniva паведамілі яго сябры.
13.02.2021 / 14:47
Затрымалі яго 11 лютага, у дзень пачатку так званага «Усебеларускага народнага сходу», калі ён уранку выйшаў прагрэць машыну. І далі 15 сутак. Пасля гэтага Корзуна перавялі ў ізалятар у Любань. У знак пратэсту пасля затрымання ён абвясціў галадоўку.
У верасні Корзун далучыўся да стачкі і атрымаў 30 сутак арышту. Свой першы турэмны досвед ён апісаў у сябе ў ВК.