У Гомелі затрымалі сына палітзняволенай Таццяны Канеўскай

28 студзеня ў Гомелі супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС затрымалі 26-гадовага сына палітвязня Таццяны Канеўскай. Сілавікі паведамляюць, што малады чалавек размясціў некалькі пастоў у адным з раённых тэлеграм-чатаў, у якіх заклікаў да гвалту над супрацоўнікамі міліцыі.

09.02.2021 / 18:35

У дачыненні да мужчыны заведзеная крымінальная справа «за распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці».

Таццяна Канеўская — актывістка руху «Маці 328» і давераная асоба Святланы Ціханоўскай. 8 жніўня яе затрымалі па падазрэнні ў здзяйсненні хуліганскіх дзеянняў. Канеўскую не выпусцілі дагэтуль, а сваякам паведамілі, што ў дачыненні да яе распачата новая крымінальная справа.