У кватэру сына Станіслава Шушкевіча спрабавалі трапіць невядомыя

23.10.2020 / 13:09

Фота Надзеі Бужан

У кватэру сына першага кіраўніка незалежнай Беларусі спрабавалі трапіць невядомыя. Пра гэта Станіслаў Станіслававіч паведаміў Tut.by.

Раніцай 23 кастрычніка ў кватэру, размешчаную на праспекце Машэрава, грукаліся невядомыя людзі, кажа Станіслаў Шушкевіч.

У ёй пражывае яго сын, дома яго ў той момант не было. Праз пэўны час невядомыя сышлі, іх было некалькі. Хто гэта, ні Станіславу Станіслававічу, ні яго жонцы, якая стала сведкам гэтага, невядома.