Жыхара Вілейкі падазраюць у занятках прастытуцыяй. Ён аказваў інтымныя паслугі мужчынам

07.05.2020 / 16:11

015.by

30-гадовага мужчыну затрымалі ўчора, 6 мая. Сёння склалі адміністрацыйны пратакол і накіравалі яго ў суд, піша Рэгіянальная газета.

Мужчына мае працу.

Кліентаў — іншых мужчын — фігурант шукаў праз сацсеткі. За свае паслугі браў 90-100 рублёў.

Адміністрацыйны пратакол склалі па артыкуле 17.5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Згодна з артыкулам, мужчыну пагражае штраф або адміністрацыйны арышт.

Nashaniva.com