Цана амерыканскай нафты WTI абвалілася ніжэй за $18 упершыню за 18 гадоў

17.04.2020 / 18:26

Цана майскіх ф'ючарсаў нафты маркі WTI ўпала ніжэй за $18 за бараль упершыню са студзеня 2002 года.

17 красавіка кошт майскіх ф'ючарсаў WTI дасягнуў мінімуму $17,46 за бараль. У ходзе таргоў цана WTI скарэктавалася і дасягнула $18,46 за бараль.

Nashaniva.com