Купалаўскі пераносіць спектаклі да 25 красавіка

13.04.2020 / 08:53

Фота Надзеі Бужан

Першапачаткова Купалаўскі тэатр пераносіў ці адмяняў спектаклі ў пачатку красавіка, зараз «у сувязі з рэкамендацыямі эпідэміялагічных службаў» паказы спектакляў, што планаваліся да 25 красавіка ўключна, таксама пераносяцца, паведамляецца на сайце тэатра.

«Мы ўдзячныя ўсім, хто падтрымлівае нас і не здае квіткі, хто далучаецца да нашых анлайн-праектаў і праводзіць вечары з «Купалаўскім дома», хто дасылае цёплыя словы і свае архіўныя фота з тэатра. Усім нашым гледачам кажам шчыры дзякуй за разуменне, гэта вельмі важна для нас! Усе квіткі на дадзеныя спектаклі будуць дзейнічаць да канца 2020 года», — адзначаецца ў паведамленні.