Яшчэ два мінскія кінатэатры часова не будуць працаваць

06.04.2020 / 19:11

У сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй з 6 красавіка часова прыпыняе сваю працу сетка «АртКінатэатр» (у іх 2 кінатэатры ў Мінску).

Нагадаем, з 2 красавіка кінатэатры «Кастрычнік», «Масква» і «Дом кіно» часова не паказваюць фільмы. Як доўга працягнецца гэтая мера, пакуль што невядома.

Nashaniva.com