Парацэтамол, а не ібупрафен. Галоўны інфекцыяніст Беларусі патлумачыў, што варта прымаць пры каранавірусе

06.04.2020 / 14:07

Галоўны пазаштатны інфекцыяніст Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Ігар Карпаў патлумачыў, чым збіваць павышаную тэмпературу пры каранавіруснай інфекцыі, паведамляюць «Мінск-Навіны».

— Раю ўжываць перш за ўсё парацэтамол і лекавыя прэпараты на яго аснове, — адзначыў І. Карпаў. — У дачыненні да выкарыстання ў якасці жарапаніжальнага сродку пры каранавіруснай інфекцыі ібупрафену замежныя эксперты адклікаюцца даволі стрымана.

Таксама прафесар удакладніў, чаму лёгкую форму COVID-19 не лечаць.

— Пры бессімптомным і няцяжкім цячэнні каранавіруса арганізм спраўляецца з інфекцыяй сам за кошт фарміравання спецыфічнага імунітэту, — канстатаваў І. Карпаў.