Севярынец дэманстратыўна адмовіўся паціснуць руку Ярмошынай — архіўнае ВІДЭА

27.02.2020 / 14:29

Палітык Павел Севярынец апублікаваў на Ютубе архіўнае відэа, знятае ў 2010 годзе.

Тады Севярынец прыйшоў атрымліваць пасведчанне кандыдата за Віталя Рымашэўскага. І праігнараваў працягнутую руку старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

«Вам ціснуць руку я не буду», — сказаў Севярынец. «Добра», — пагадзілася яна.

Чытайце. Севярынец: Атрымліваць пасведчанне кандыдата з рук Ярмошынай? Мой адказ — не

Nashaniva.com