Лукашэнка правёў сустрэчу з Качанавай, Сергеенкам і Шэйманам

30.01.2020 / 13:04

Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай, кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Ігарам Сергеенкам і кіраўніком спраў прэзідэнта Віктарам Шэйманам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У першую чаргу кіраўніка дзяржавы цікавілі кадравыя пытанні, праца дзяржаўных органаў па сваіх кірунках як у вырашэнні бягучых задач, так і на перспектыву, гаворыцца ў паведамленні. Таксама асабліва акцэнтавалася ўвага на неабходнасці ўзгодненых дзеянняў у рабоце дзяржорганаў, забеспячэнні пераемнасці, асабліва з улікам нядаўніх кадравых прызначэнняў.

На сустрэчы былі абмеркаваныя і некаторыя арганізацыйныя пытанні, на якіх неабходна сканцэнтраваць увагу ў наступны перыяд, улічваючы сацыяльна-эканамічныя і палітычныя працэсы.